Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна гатовая толькі асацыявацца з мытным саюзам


Акцыя пратэсту ў Кіеве супраць магчымага далучэньня Ўкраіны да мытнага зьвязу
Акцыя пратэсту ў Кіеве супраць магчымага далучэньня Ўкраіны да мытнага зьвязу

Украіна можа супрацоўнічаць з мытным зьвязам Беларусі, Казахстану і Расеі ў якасьці асацыяванага чальца альбо па асобных праграмных дакумэнтах, заявіў міністар замежных справаў Украіны Леанід Кажара.

Пры гэтым Украіна ня хоча быць паўнавартасным чальцом мытнага зьвязу, куды яе запрашае Масква, прапаноўваючы зьніжку на газ — патлумачыў міністар.

На прэсавай канфэрэнцыі Эўрапейскай бізнэс-асацыяцыі ў Кіеве ён патлумачыў, што ў перамовах з мытным зьвязам існуе галоўная перашкода — краіна не можа ўдзельнічаць ва ўсіх працэсах аб’яднаньня без поўнага далучэньня да мытнага зьвязу. «Я думаю, што гэта таксама пытаньне перамоваў. Чаму? Гісторыя функцыянаваньня многіх эканамічных утварэньняў кажа пра тое, што любая краіна можа знайсьці кропкі супрацоўніцтва, якім чынам супрацоўнічаць з іншымі эканамічнымі асацыяцыямі і можна казаць аб статусе асацыяванага членства і аб частковым далучэньні да тых ці іншых статутных дакумэнтаў », — сказаў кіраўнік украінскага МЗС.

Ён падкрэсьліў, што ўжо пачала дзейнічаць Зона свабоднага гандлю краін СНД і Ўкраіна ратыфікавала гэтую дамову.

Украіна адстойвае формулу «3+1» свайго частковага ўдзелу ў дзейнасьці мытнага зьвязу, Расея лічыць такую форму супрацоўніцтва непрымальнай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG