Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над кіроўцам, які зьбіў школьніка, будзе адкрытым


кветкі на месцы трагедыі

кветкі на месцы трагедыі

На 11 лютага прызначаны працэс у Фрунзенскім судзе Менску над кіроўцам аўтамабіля «Поршэ-Каен», які 13 лістапада зьбіў школьніка ў двары менскай школы № 23. Школьнік загінуў.

Працэс пачнецца а 10:00 і будзе адкрытым. Прозьвішча абвінавачанага ў судзе і пракуратуры не называюць.

Кіроўцу «Поршэ-Каена» абвінавацілі ў парушэньні правілаў дарожнага руху, празь якое загінуў чалавек.

Сьпярша ў кіроўцы ўзялі падпіску пра нявыезд, але пазьней зьмянілі меру стрыманьня на знаходжаньне ў сьледчым ізалятары. Вядома, што абвінавачаны прасіў зьмяніць яму меру стрыманьня, але суд просьбу не задаволіў. Кіроўцу пагражае да 5 гадоў зьняволеньня.
XS
SM
MD
LG