Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наперадзе танк — саступі дарогу!


http://www.youtube.com/embed/kuOuowxunJE

Відэа з дарожнымі здарэньнямі зрабіліся за апошнія гады папулярнымі на такіх сайтах як youtube. На некаторых зь іх дарога робіцца «полем боя» кіроўцаў. А на выстаўленым у нядзелю відэа такое ўражаньне асабліва моцнае — бо дарогу пераяжджае танк.

Відэа было зьнятае ў расейскім горадзе Ніжні Тагіл. На ім танк выяжджае з узбочыны і перасякае дарогу на вялікай хуткасьці, зусім блізка ад іншых машынаў.

У Ніжнім Тагіле месьціцца «Уралвагонзавод» — найвялікшае ў сьвеце прадпрыемства па вырабу танкаў. Прэсавая служба заводу заявіла расейскаму тэлеканалу НТВ, што танк не парушыў правілаў дарожнага руху, бо машына, зь якой зьнятае відэа, спынілася на чырвонае сьвятло на спэцыяльным скрыжаваньні, а машыны перад ёй парушылі правілы: «Вінаватыя кіроўцы гэтых машынаў, якія не спыніліся на скрыжаваньні і праігнаравалі чырвонае сьвятло. Танк ехаў на зялёнае. На відэа ясна, што для машыны было чырвонае сьвятло».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG