Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся міні-фільм пра «бабруйскую справу»


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

У інтэрнэце зьявіўся міні-фільм «Беларускі мур» прысьвечаны так званай «бабруйскай» справе, калі у будынак бабруйскага КГБ 16 кастрычніка 2010 году кінулі бутэльку з запальнай сумесьсю.

Усіх фігурантаў гэтай справы затрымалі 17 студзеня 2011 году. У траўні таго ж году, кожны з ўдзельнікаў акцыі быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамолатава судзілі па двух артыкулах Крымінальнага Кодэксу — «Злоснае хуліганства» і «Наўмыснае прычыненьне шкоды ў асабліва буйных памерах».

Павел Сырамолатаў і Арцём Пракапенка у сваім апошнім слове заявілі, што раскайваюцца. Яны таксама прасілі суд аб літасьці ў вынясеньні прысуду. Яўген Васьковіч жа заявіў, што не шкадуе аб зробленым. Ён сказаў, што лічыць сябе літвінам, а сваім абавязкам — абараняць нацыянальныя беларускія каштоўнасьці.

Спачатку, Яўген Васьковіч адбываў пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15, а 12 кастрычніка 2011 года пераведзены на больш жорсткі рэжым — у памяшканьне крытага тыпу (ПКТ), у Магілёўскую турму № 4. Там ён некалькі разоў трапляў у штрафны ізалятар.

Арцём Пракапенка пакараньне адбывае ў калёніі № 17 у Шклове. Павел Сырамолатаў адбываў пакараньне ў калёніі № 19 у г. Магілёве. Пасьля напісаньня прашэньня аб памілаваньні 27 верасьня 2012 г. ён быў вызвалены паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі.

XS
SM
MD
LG