Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная амністыя — Ірану: вызвальце журналістаў


Арыштаваныя журналісты
Арыштаваныя журналісты

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заклікала ўлады Ірану вызваліць 14 журналістаў, якіх арыштавалі напярэдадні.

Журналістаў зьвінавацілі ў супрацоўніцтве з «анты-рэвалюцыйнымі» сродкамі масавай інфармацыі, якія знаходзяцца па-за межамі Ірану.

Такое азначэньне ўлады Ірану выкарыстоўваюць ў дачыненьні да замежных мэдыяў, такіх як Радыё Свабода, Голас Амерыкі і ВВС.

Намесьніца рэгіянальнага дырэктара МА Эн Харысан назвала гэтыя арышты «вынікам драконаўскіх абмежаваньняў, якія парушаюць права на свабоду выказваньня меркаваньня.»

Яна дадала, што затрыманыя сталі ахвярамі «ўладнай параноі».

Раней іранскія сілы бясьпекі зрабілі ператрусы ў рэдакцыях газэтаў «Этемад», «Арман», «Шарг» і «Бахар» і часопісу «Асэман».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG