Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісламісты ў Малі спалілі старажытныя манускрыпты


Цімбукту ў 1853 годзе. Малюнак знакамітага нямецкага падарожніка Генрыха Барта.
Цімбукту ў 1853 годзе. Малюнак знакамітага нямецкага падарожніка Генрыха Барта.

У Малі адміністрацыя Цімбукту паведаміла, што баевікі-ісламісты, якія ўцякалі з гораду некалькі дзён таму, падпалілі бібліятэку, у якой захоўвалася калекцыя старажытных манускрыптаў.

Як распавялі ў мэрыі, экстрэмісты зьнішчылі тысячы гістарычных дакумэнтаў, якія захоўваліся ў бібліятэцы пры Інстытуце Ахмеда Бабы. Зьнішчэньне тэкстаў, зьвязаных з навукай, культурай, геаграфіяй, мясцовыя ўлады назвалі «катастрофай».

Тым часам францускія вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць у апэрацыі супраць ісламістаў у Малі, заявілі сёньня, што ім удалося ўзяць пад свой кантроль аэрапорт Цімбукту і асноўныя трасы, якія вядуць у гэты горад. Да гэтага паведамлялася, што французам разам з салдатамі афрыканскага кантынгенту ўдалося вызваліць горад Гао на ўсходзе Малі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG