Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як на канфэрэнцыі Румаса генэралаў паблыталі


Аляксандар Найдзенка і Анатоль Куляшоў (фота «Народных навінаў Віцебску» і Bymedia)

Аляксандар Найдзенка і Анатоль Куляшоў (фота «Народных навінаў Віцебску» і Bymedia)

Цікавы выпадак адбыўся сёньня на прэсавай канфэрэнцыі кіраўніка беларускага «Банка разьвіцьця» Сяргея Румаса. Адзін з журналістаў спытаў банкіра: што ў вашай сыстэме робіць былы міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў, які сядзіць сярод кіраўніцтва банку?

Сяргей Румас быў зьдзіўлены гэтым пытаньнем. «Прабачце, але я ня бачу тут спадара Куляшова» — адказаў ён. Журналіст паказаў на мужчыну, які быў зьнешне вельмі падобны да экс-мінстра. Той засьмяўся і сказаў: «Не, я не Куляшоў».

Карэспандэнт «Свабоды» паразмаўляў з гэтым чалавекам. Ён аказаўся кіраўніком службы бясьпекі новага банку — генэралам міліцыі Аляксандрам Найдзенкам.

«У свой час я ачольваў міліцыю Віцебскай вобласьці. І прызнаюся, былі непаразуменьні, калі да нас прыяжджаў міністар Куляшоў. Разам зь ім я заходзіў у міліцэйскую частку і бачыў, як дзяжурны міліцыянт губляўся. Ён глядзеў і ня мог зразумець, дзе міністар, а дзе я» — сказаў Аляксандар Найдзенка.
XS
SM
MD
LG