Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» спаганяе з Украіны штраф памерам 7 мільярдаў даляраў


Прэсавы сакратар дзяржаўнай нафтавай і газавай кампаніі Ўкраіны «Нафтагаз», паведаміў журналістам у панядзелак, што «Газпром» Расеі запатрабаваў, каб Кіеў заплаціў штраф 7 мільярдаў даляраў за тое, што выкарыстаў менш газу, чым абяцаў.

«Газпром» заяўляе, што Ўкраіна не купляе у поўным аб’ёме прыроднага газу, як гэта прадугледжана пагадненьнем паміж дзьвюма краінамі. 10-гадовы кантракт аб пастаўках прыроднага газу быў падпісаны ў 2009 годзе тагачасным прэм’ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнкай і яе расейскім калегам Уладзімерам Пуціным. Паводле дамовы, Кіеў пагадзіўся купляць 33,3 мільярда кубічных мэтраў прыроднага газу ў год. У 2012 годзе Ўкраіна купіла толькі 25 мільярдаў кубамэтраў.

Цімашэнка ў цяперашні час адбывае 7-гадовы турэмны тэрмін за злоўжываньне службовым становішчам пры заключэньні газавага кантракту з Расеяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG