Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякам Сяргея Магніцкага ў Маскве адвакатаў прызначаюць судом


Сяргей Магніцкі.
Сяргей Магніцкі.

Суд у Маскве пастанавіў прызначыць адвакатаў родным памерлага ў турме юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага для разгляду заведзенай супраць яго крымінальнай справы аб ухіленьні ад выплаты падаткаў.

Рашэньне прынятае ў сувязі з адмовай дзейных абаронцаў сям’і загінулага і саміх сваякоў ад удзелу ў працэсе. Родныя Магніцкага настойваюць на незаконнасьці яго крымінальнага перасьледу.

Адвакаты будуць прызначаныя ня толькі сваякам юрыста, але і кіраўніку Hermitage Capital Ўільяму Браўдэру, якога ўжо няма ў Маскве, бо ён быў пазбаўлены расейскай візы.

Папярэднія слуханьні, якія плянавалася правесьці сёньня, перанесеныя на 18 лютага.

Сяргей Магніцкі быў арыштаваны паводле абвінавачванья ва ўхіленьні ад падаткаў пасьля таго, як заявіў аб буйным крадзяжы зь дзяржбуджэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG