Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз страціў іранскую нафту і газ


Іран спыніў продаж нафты і газу ўсім 27 краінам-сябрам Эўразьвязу.

«Такое рашэньне прынятае з прычыны варожай палітыкі гэтых дзяржаў у адносінах да Ірану», — заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства нафты рэспублікі Алі Нікзад Рахбар.

Абмежаваньні будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль краіны ЭЗ не перагледзяць палітыку ў дачыненьні да Ірану, паведамляюць іранскія СМІ.

Яны адзначаюць, што спыненьне экспарту нафты і газу стала крокам у адказ на нафтавыя і газавыя санкцыі, прынятыя ЗША і ЭЗ супраць Ірану.

Эмбарга на ўвоз з Ірану нафты і газу ў краіны Эўразьвязу дзейнічае ад ліпеня 2012 году.

Летась Тэгеран спыніў экспарт энэрганосьбітаў у Вялікую Брытанію і Францыю, а цяпер распаўсюдзіў гэтае рашэньне на ўсе краіны Эўразьвязу, нагадвае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG