Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кім стане для Чэхіі першы ўсенароднаабраны


Зэман ідзе галасаваць разам з дачкой Кацярынай.

Зэман ідзе галасаваць разам з дачкой Кацярынай.

Першыя ўсенародныя выбары прэзыдэнта Чэхіі прынесьлі перамогу Мілашу Зэману. Былы прэм’ер некалькі апошніх гадоў заставаўся ў ценю, крыху адышоўшы ад палітычнага жыцьця. Свае пэнсійныя гады ён праводзіў у вясковай хатцы ў акружэньні кніг, цыгарэт і бехераўкі.

Чым унікальны вопыт гэтага «вясковага пэнсіянэра», што перайшоў дарогу на Праскі град дзейнаму міністру замежных спраў, князю Карлу Шварцэнбергу? Чаму побач зь ім у дзень яго трыюмфу не было жонкі, але толькі дачка? На якія зьмены натхніць Зэмана той моцны мандат «голасу народа», які ён атрымаў? Што гаворыць яму слова Беларусь і ці стаяць за яго посьпехам расейскія грошы? Пра гэта на нашым сайце пазьней.
XS
SM
MD
LG