Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан і прэзыдэнцкая гонка 2016


Гілары Клінтан

Гілары Клінтан

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і дзяржсакратар Гілары Клінтан не пракамэнтавалі пытаньне аб магчымым удзеле Клінтан у прэзыдэнцкіх выбарах 2016 году.

У сумесным інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу CBS дзяржсакратар, якая ў хуткім часе пакіне сваю пасаду, адмовілася рабіць нейкія заявы пра будучыню.

Абама высока ацаніў дзейнасьць Клінтан на пасадзе дзяржсакратара і распавёў аб адносінах ўзаемаразуменьня, якія сфармаваліся паміж імі за апошнія гады.

Некаторыя экспэрты мяркуюць, што Клінтан перадумала займацца праваабарончай дзейнасьцю і можа прыняць удзел у наступнай прэзыдэнцкай гонцы.

Абама таксама адмовіўся камэнтаваць чуткі аб тым, што ён можа падтрымаць кандыдатуру Клінтан у 2016 годзе.
XS
SM
MD
LG