Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя: выбарцы праігнаравалі «ядзерны» рэфэрэндум


АЭС у Казладуі
АЭС у Казладуі

Рэфэрэндум па пытаньні, ці трэба ў Баўгарыі будаваць новую атамную электрастанцыю, не адбыўся. Прычына — нізкая яўка выбарцаў.

Паводле экзыт-полаў, на ўчасткі для галасаваньня прыйшло крыху болей за 20% ад 7 мільёнаў зарэгістраваных выбарцаў. Для таго, каб рэфэрэндум адбыўся, трэба яўка ня меней за 60%.

Экзыт-полы паказалі, што бальшыня з тых, хто удзельнічаў у галасаваньні, выказалася на карысьць будаўніцтва новай АЭС.

Левая апазыцыя ініцыявала рэфэрэндум пасьля таго, як летась прэм’ер-міністр Бойка Барысаў скасаваў зьдзелку з Расеяй на 10 мільярдаў эўра.

Расея павінна была пабудаваць новую АЭС у горадзе Белена.

Баўгарыя ўжо мае атамную электрастанцыю, якая месьціцца ў горадзе Казладуй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG