Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Парыжы — шматтысячны марш у падтрымку аднаполых шлюбаў


Гей-пара ў Парыжы, 23 студзеня 2013 году

Гей-пара ў Парыжы, 23 студзеня 2013 году

Дадзеных аб колькасці ўдзельнікаў не прыводзіцца, аднак арганізатары мяркуюць, што сабраліся сотні тысяч чалавек.

Два тыдні таму, паводле дадзеных паліцыі, у Парыжы 340 тысяч чалавек прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў. Прапанаваны ўрадам законапраект аб легалізацыі аднаполых шлюбаў і праве такіх сем’яў усынаўляць дзяцей будзе абмяркоўвацца ў парлямэнце Францыі ў наступны аўторак.

Паводле апытанняў, 63% французаў выступаюць за аднаполыя шлюбы, але толькі 49% падтрымліваюць права такіх сем’яў усынаўляць дзяцей.
XS
SM
MD
LG