Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні ахвяраў пажару падчас дыскатэкі ў Бразыліі


Паліцыя дае ваду жанчыне, якая ўратавалася з пажару

Паліцыя дае ваду жанчыне, якая ўратавалася з пажару

Пры пажары ў начным клюбе на поўдні Бразыліі загінулі, паводле апошніх дадзеных, 232 чалавекі.

Каля дзьвюхсот пацярпелі. Трагедыя адбылася ў горадзе Санта-Марыя падчас унівэрсытэцкай вечарынкі. У момант пажару ў клюбе знаходзіліся каля 500 чалавек. Пошукавыя працы працягваюцца.

Пакуль прычыны пажару афіцыйна не ўстаноўленыя. Аднак бразыльская прэса піша пра тое, што ўзгараньне магло адбыцца з прычыны выкарыстаньня піратэхнікі падчас выступу рок-гурту.

Прэзыдэнт Бразыліі Дылма Русэф накіравалася на месца трагедыі, перапыніўшы візыт у Чылі, дзе ўдзельнічала ў Лацінаамэрыканска-эўрапейскім саміце.
XS
SM
MD
LG