Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт гарадзенскага гурту «Dzieciuki» ў Менску забаронены. Паводле музыкаў, рашэньне адмяніць канцэрт прынятае пад ціскам з боку чыноўнікаў.

Алесь Дзянісаў з гурта «Dzieciuki» паведаміў Радыё Рацыя, што малавядомыя выканаўцы таксама знаходзяцца ў так званым «чорным сьпісе»:

— Лібэральныя СМІ, на жаль, ніколі не зьвярталі ўвагу на тое, што шмат якія анархісцкія канцэрты «накрывалі» раней, шмат гуртоў было забаронена, напрыклад, той жа «КальЯн» і «Deviation» з Гародні. Чамусьці вы пра гэта не пісалі, не казалі. Калі пачалі забараняць Вольскага, то вы адразу пачалі крычаць, што рок-зорак забараняюць, а нас ужо даўно забаранялі.



Гарадзенскі гурт «Dzieciuki», вядомы сваімі песьнямі пра беларускіх герояў-паўстанцаў розных часоў — каліноўцаў, балахоўцаў, «лясных братоў». Гурт павінен быў выступіць у клюбе «Rocker Bar» разам з пецярбурскімі фольк-панкамі «Garlic Kings». Паводле Радыё Рацыя, побач з будынкам, дзе павінен быў адбыцца канцэрт, стаяў аўтазак і дзяжурылі супрацоўнікі АМАПу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG