Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На фэстывалі Sundance уганаравалі фільм пра «Pussy Riot»


Суд над Марыя Алёхінай, удзельніцай "Pussy Riot"

Суд над Марыя Алёхінай, удзельніцай "Pussy Riot"

Дакумэнтальны фільм Максіма Паздароўкіна і Майка Лернэра «Pussy Riot: панк-набажэнства» атрымаў спэцыяльны прыз журы кінафэстывалю Sundance, які праходзіць у ЗША.

Пра гэта было абвешчана напярэдадні. Спэцыяльнага прызу журы была таксама ўдастоеная стужка сэрбскага кінарэжысэра Срдана Галубовіча «Кругі».

На кінафэстывалі Sundance, які праходзіць у горадзе Парк-Сіці (штат Юта), было прадстаўлена 119 фільмаў з 32 краінаў.

Ён быў заснаваны рэжысэрам Робэртам Рэдфардам у 1981 годзе.
XS
SM
MD
LG