Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас антыўрадавых дэманстрацыяў у Эгіпце гінуць людзі

абноўлена

Порт-Саід, 26 студзеня 2013 году
Порт-Саід, 26 студзеня 2013 году

У новых сутыкненьнях ў эгіпецкім горадзе Порт-Саідзе загінулі як найменей 4 чалавекі. Яшчэ 433 чалавекі пацярпелі — 416 з іх атруціліся слёзацечным газам, а 17 — атрымалі агнястрэльныя раненьні.

У нядзелю ў Порт-Саідзе тысячы людзей сабраліся на цырымонію пахаваньня 33-х, якія загінулі ў сутыкненьнях дэманстрантаў з паліцыяй у суботу.
Паліцыя стала разганяць натоўп, ужыўшы спэцсродкі. Працягваюцца сутыкненьні паміж паліцыяй і маніфэстантамі ў Каіры, дзе праціўнікі прэзыдэнта Эгіпту Мухамада Мурсі праводзяць дэманстрацыі, прымеркаваныя да другой гадавіны паўстаньня, якое прывяло да зьвяржэньня рэжыму Хосьні Мубарака.
Крытыкі Мурсі абвінавачваюць яго і ягоных прыхільнікаў-ісламістаў ў здрадзе мэтам гэтага паўстаньня. Зь мінулага чацьвярга ў сутыкненьнях ў Эгіпце загінулі 42 чалавекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG