Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто ратаваў габрэяў падчас Галакосту?


Артадаксальныя габрэі на выставе ў Музэі гісторыі ў Ерусаліме, 25 студзеня 2013 году

Артадаксальныя габрэі на выставе ў Музэі гісторыі ў Ерусаліме, 25 студзеня 2013 году

27 студзеня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галякосту. Генэральная асамблея ААН абвясьціла гэты дзень 2005 году ў памяць аб тым, што 27 студзеня 1945 года савецкія войскі вызвалілі вязьняў нацысцкага канцлягеру сьмерці Аўшвіц-Біркенаў у Польшчы.

У гэтым годзе галоўная тэма дня — «Ратаваньне падчас Галакосту: мужнасьць быць неабыкавым», у гонар людзей, якія рызыкавалі жыцьцём для выратаваньня габрэяў ды іншых асуджаных нацыстамі на зьнішчэньне.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун у заяве з нагоды гэтага дня заявіў, што прыклады такіх ратавальнікаў маюць натхняць і сёньняшніх людзей рабіць нешта, каб палепшыць сьвет.

У ходзе масавага зьнішчэньня нацыстамі габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны, загінулі, як мяркуецца, каля 6 мільёнаў чалавек з краінаў Эўропы. Аналягічныя кампаніі зьнішчэньня нацысты праводзілі і адносна некаторых іншых групаў, у прыватнасьці цыганоў.

Паводле інфармацыі БелаПАН, у Менску да Дня памяці ахвяраў Галакосту ў Музэі гісторыі гораду адкрылася фотавыстава «Мае праведнікі» Анатоля Клешчука. Экспазыцыю склалі фатаграфіі, на якіх адлюстраваныя беларускія праведнікі сьвету. Менавіта так, згодна з ізраільскім законам аб Памяці Катастрофы (1951), называюць людзей, якія тым ці іншым спосабам дапамагалі габрэйскаму насельніцтву, ратуючы яго ад зьнішчэньня падчас Другой сусьветнай вайны.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця выставы званьне «Праведнік сьвету» пасьмяротна прысвоілі беларусцы Марыі Маісеенцы, якая памерла ў 1963 годзе. Узнагароду — пасьведчаньне аб званьні і мэдаль — атрымаў сын Марыі Аляксандар. Імя Марыі Маісеенкі сярод іншых герояў, якія ратавалі жыцьці габрэяў у гады вайны, выгравэравана на сьцяне мэмарыялу Катастрофы (Галакосту) і Гераізму Яд ва-Шэм, які знаходзіцца ў Ерусаліме на Гары памяці. Паводле зьвестак Інстытуту Яд ва-Шэм, дзе знаходзіцца мэмарыял, на 1 студзеня 2012 году сярод прызнаных праведнікамі сьвету — прыкладна 570 беларусаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG