Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У партыі Юшчанкі насьпявае раскол


Віктар Юшчанка
Віктар Юшчанка

Большасьць сябраў палітрады партыі «Наша Украіна» сабраліся сёньня ў Кіеве на пасяджэньні, скліканым лідэрам партыі, трэцім Прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам.

На паседжаньні палітрады прысутнічалі больш за 50 яе сябраў (з каля 90, якія ўваходзяць у склад палітрады). Па розных дадзеных, паседжаньне пад старшынствам Юшчанкі праходзіць у гатэлі «Кіеў».

Між тым на сайце «Нашай Украіны» разьмешчана паведамленьне старшыні палітрады партыі Сяргея Бандарчука, у якім адзначаецца, што пасяджэньне партыі ідзе сёньня па адрасе Спаская, 37.

Дзеяньні лідэра партыі «Наша Украіна» Віктара Юшчанкі аб правядзеньні альтэрнатыўнай палітрады накіраваныя на раскол партыі. Пра гэта заявіў старшыня палітрады Сяргей Бандарчук.

Агенцтва «Інтэрфакс-Украіна» паінфармавала, што пасяджэньне часткі палітрады «Нашай Украіны» ў гатэлі «Кіеў» працягваецца ў закрытым рэжыме без удзелу прэсы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG