Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец на «хіміі» працуе над выданьнем кнігі «Люблю Беларусь»


Павал Севярынец

Павал Севярынец

«Хімік» Павал Севярынец за апошні час таксама атрымаў лісты ад палітвязьняў Мікалая Аўтуховіча і Эдуарда Лобава. Пра сябе Павал распавёў, што зараз шмат вольнага часу выдаткоўвае на падрыхтоўку да друку сваёй кнігі «Люблю Беларусь».

«Зараз вычытваю расейскі пераклад кнігі «Люблю Беларусь». Мой бацька, Канстанцін Паўлавіч пераклаў кнігу на расейскую мову. Ёсьць ідэя гэта ўсё апублікаваць ў інтэрнэце ды выдаць потым кніжкай. Недзе ў сярэдзіне лютага ў інтэрнэце можа часткі кнігі могуць зьявіцца.

Сустаршыня БХД Павал Севярынец пакараны за Плошчу 3 гадамі «хіміі» — абмежаваньня волі. Павал знаходзіцца ў спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну пад аховай міліцыі і мусіць працаваць ў мясцовай гаспадарцы. Севярынец, як і ўсе цяперашнія палітвязьні, адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG