Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вітаўт Кіпель: Керы для нас – ня горшы выбар


Вітаўт Кіпель
Вітаўт Кіпель

Ці паўплывае прызначэньне Джона Керы на пасаду дзяржсакратара ЗША на палітыку Вашынгтону ў дачыненьні да Беларусі?

З такім пытаньнем Радыё Свабода зьвярнулася да аднаго са старэйшых дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША, доктара Вітаўта Кіпеля.

Кіпель: «Думаю, Керы будзе для нас, беларусаў, ня горшым выбарам. Таму што ягоныя лібэральныя, «вызвольныя» пазыцыі вядомыя, і да наяўнасьці ў Беларусі аднаго чалавека на пасадзе цягам 18 гадоў у яго будзе становішча непрыхільнае. Прынамсі, ён будзе працягваць тое, што рабіла спадарыня Клінтан. Другі элемэнт майго прыязнага да яго стаўленьня -- тое, што Керы сябруе з Маккейнам, а Маккейн да нас вельмі прыхільны, ён устаўляў тэму Беларусі ў сваю перадвыбарчую праграму, і на некалькіх форумах, дзе мне давялося бачыцца зь ім, пра Беларусь казаў. Гэта мне дазваляе думаць больш аптымістычна пра Керы.

Часам кажуць, што другі прэзыдэнцкі тэрмін адрозьніваецца ад першага тым, што прэзыдэнт ужо не залежыць ад выбаршчыкаў у ранейшай ступені і хоча пакінуць пэўную спадчыну ў гісторыі. Ці можна чакаць сюрпрызаў ад Абамы ў сфэры міжнароднай палітыкі? Думаю, што ва ўнутранай палітыцы ён будзе імкнуцца зрабіць тое, што раней не ўдалося – мэдычную страхоўку для ўсіх. У часе першага тэрміну ў сфэры міжнароднай палітыкі Абама нічога новага не зрабіў. Ці будзе ў дачыненьні да Беларусі нешта новае - думаю, гэта будзе залежыць хутчэй якраз ад Дзяржаўнага дэпартамэнту. А ад Абамы я шмат не чакаю, што да Беларусі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG