Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 шляхоў быць шчасьлівым


Парады амэрыканскіх навукоўцаў паводле сайту Huffpost Books.

1. Выкарыстоўвайце свой ўнутраны GPS і няхай ваша інтуіцыя дапаможа вам

Ва ўсіх нас ёсьць своеасаблівы навігатар, убудаваны ў нашу ўнутраную сыстэму. Наша інтуіцыя дае нам інфармацыю праз здагадкі і пачуцьці — станоўчыя ці адмоўныя — і вядзе нас больш дакладна, чым лёгіка і больш сьвядомы працэс мысьленьня. Кіруйцеся добрымі пачуцьцямі — яны павінны быць нашым гідам.

2. Праводзьце болей часу зь сябрамі і сям’ёй

Дасьледаваньні, праведзеныя сярод пажылых людзей, паказваюць, што людзі пры канцы жыцьця найбольш шкадуюць пра тое, як мала часу правялі зь сям’ёй і блізкімі сябрамі. Шчасьце прыходзіць знутры і заснаванае на любові, якую даем і атрымліваем.

3. Плаціце сабе ў першую чаргу

Складзіце плян, каб плаціць самому сабе прынамсі 10% свайго заробку і зрабіце гэта сваім ашчадным рахункам. Пасьля ўжо плаціце ўсім астатнім. Так вы зможаце аплачваць, напрыклад, свае прыгоды, як рахункі за кватэру. Добра арганізаваныя пакупніцкія звычкі дапамагаюць павялічыць вашы грошы.

4. Плянуйце нешта для свайго камфорту

Заплянуйце нешта на будучыню, што дадасьць разынкі і прыгоды ў вашае жыцьцё.

5. Балянс паміж «даваць» і «браць»

Дасьледаваньні паказваюць, што вялікі складнік у вымярэньні шчасьця — дапамагаць і даваць нешта іншым. Калі мы робім шчасьлівымі іншых людзей, гэта аказвае магутнае ўзьдзеяньне на наш уласны ўзровень шчасьця. Але чым большы балянс — у роўнай меры даваць і атрымліваць — тым лепш.

6. Ачысьціце вашу прастору

Наша вонкавае асяродзьдзе адлюстроўвае наш унутраны асяродак вельмі блізка. Неабходна падтрымліваць ваш асяродак у чысьціні і парадку таксама. Тое, што па-за жыцьцём — гэта люстэрка нашага ўнутранага адчуваньня. У многіх выпадках хаос у офісе, дома ці ў машыне адлюстроўвае хаос у галаве.

7. Зьменшыце прычыны стрэсу

Ва ўсіх нас ёсьць свае пункты напружаньня. Зрабіце крок назад і паглядзіце, што можна зьмяніць. Напрыклад, адмовіцца ад шкодных звычак, алькаголю і тытуню, салодкай ежы. Зьмяніце рэчы, якія прыводзяць вас у стрэсавы стан, і глядзіце на рэчы прасьцей.

8. Атрымлівайце больш задавальненьня і жывіце кожным днём

Будзьце сучасным, больш сьмейцеся, пераканайцеся, што забава кожны дзень — вось рэцэпт, каб адчуваць прагу для жыцьця.

9. Фокус думак

Адна з самых магутных рэчаў, якія мы можам зрабіць, каб зьмяніць наша жыцьцё — быць пазытыўным, думаць пазытыўна. Нашыя думкі ўплываюць на нашы эмоцыі. Больш часу думайце аб станоўчым і менш часу марнуйце на адмоўныя пачуцьці.

10. Фокус цела

Дасьледаваньні аб сакрэтах посьпеху і шчасьця паказваюць, што здаровае цела і здаровы дух дасягаюцца разам. Здароўе і шчасьце для розуму патрабуюць здароўя ў целе.

11. Фокус душы

Бывайце на прыродзе, гуляйце на сьвежым паветры, слухайце сьпевы птушак, мэдытуйце, сьпявайце, танчыце або маліцеся. Шчасьце гэта ўнутраная праца. Маршрут туды ідзе знутры нас.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG