Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума забараняе «прапаганду гомасэксуалізму»


Расейская паліцыя затрымлівае ўдзельніцу пікету Маскве ў падтрымку правоў гомасэксуалістаў

Расейская паліцыя затрымлівае ўдзельніцу пікету Маскве ў падтрымку правоў гомасэксуалістаў

Дзяржаўная дума Расеі ўхваліла ў першым чытаньні законапраект, паводле якога будуць выстаўляцца вялікія адміністрацыйныя штрафы за гэтак званую «прапаганду гомасэксуалізму» сярод непаўналетніх.

Фэдэральны законапраект забараняе, сярод іншага, і гей-парады. Раней сёньня як найменей 20 удзельнікаў пікету ў падтрымку правоў гомасэксуалістаў былі затрыманыя ля будынку Думы. Паводле паліцыянтаў, падставай для затрыманьняў было правядзеньне несанкцыянаванай акцыі. У часе акцыі каля Дзярждумы пабіліся прыхільнікі і праціўнікі законапраекту.

Раней праваабаронцы і грамадзкія актывісты выступілі з агульным заявай супраць прыняцьця гэтага закону, які парушае Эўрапейскую канвэнцыю ў правох чалавека.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG