Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску памянуць Міхася Чарняўскага


Міхась Чарняўскі

Міхась Чарняўскі

Заўпакойная Боская Літургія за спачын душы сьвятой памяці Міхася Чарняўскага будзе служыцца ў капліцы Душпастырскага цэнтру Сьвятога Язэпа.

Набажэнства пачнецца а 18.30 25 студзеня 2013 году.

Адрас: Менск, вул. Арджанікідзэ д. 6

Гісторык і археоляг Міхась Чарняўскі памёр 20 студзеня раніцай на 75-м годзе жыцьця.

Міхась Чарняўскі — дасьледнік паваеннага антыбальшавіцкага супраціву, грамадзкі, палітычны і культурны дзяяч Беларусі, археоляг і гісторык, пісьменьнік, дацэнт катэдры археалогіі і дапаможных гістарычных дысцыплінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Адзін з заснавальнікаў БНФ ды ініцыятар адраджэньня беларускай сацыял-дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG