Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны ЗША скасавала забарону на ўдзел жанчынаў-вайскоўцаў у баявых дзеяньнях.

Пра скасаваньне гэтай забароны гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны ЗША.

Гэтае правіла дзейнічала ад 1994 году.

Міністар абароны ЗША Леон Панэта заявіў, што скасаваньне забароны павінна садзейнічаць больш эфектыўнаму рашэньню баявых задачаў — незалежна ад полу вайскоўцаў.

Прадстаўнік Белага дому Джэй Кэрні паведаміў, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама цалкам падтрымаў рашэньне міністра абароны.
XS
SM
MD
LG