Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галівуд: у фільме «Турыст» дублёры зрабілі расейскіх бандытаў беларусамі

Сцэна з сэрыялу «Шэрлак»

Сцэна з сэрыялу «Шэрлак»

«Беларускамоўныя бандыты ў фільме з Джалі і Дэпам!» — амаль з гонарам камэнтавалі пракат фільму «Турыст» карыстальнікі сацыяльных сетак.

У гэтай маляўнічай гісторыі аўтарства рэжысэра Гэнкеля фон Донэсмарка ёсьць эпізоды сутычак герояў з бандытамі. У расейскім дубляжы тыя гавораць на добрай беларускай мове.

Аднак, паглядзеўшы фільм у арыгінале, журналісты Радыё Свабода высьветлілі, што там бандыты гавораць чыста па-расейску. А рэжысэр фільму Донэсмарк у сваіх інтэрвію апавядае гісторыю пра тое, што спачатку галоўны герой-зламысьнік быў расейцам. Тады яму захацелася паламаць гэты штамп, і ён зрабіў зламысьніка ангельцам. А расейскіх бандытаў той проста выкарыстоўвае ў сваіх мэтах.

Прадстаўнікі кампаніі «Соні Пікчэрз», пракатчыка фільму, абяцалі Радыё Свабода адказаць на пытаньне, чаму ж у «Турысьце» расейскія бандыты раптам загаварылі па-беларуску. Рэжысэрка дубляжу, дарэчы, — легендарная Яраслава Турылёва. Зважаючы на яе прафэсійны досьвед, ня варта меркаваць, што беларускамоўныя бандыты зьявіліся там ненаўмысна.

А рэжысэр Андрэй Курэйчык кажа, што так расейцы проста кпяць з «малодшых», як яны лічаць, братоў:

«Я думаю, што гэта проста сьцёб. Бо пасьля фільмаў „Жмуркі“, „Брыгада“ ўжо складана стварыць іншы вобраз бандытаў. Таму яны проста сьцябуцца з суседзяў. Альбо ўкраінцы трапляюць пад раздачу, альбо мы».

А да калекцыі недарэчных згадак пра Беларусь у «вялікім кіно» можна сьмела дадаць новы фільм «Рэальныя пацаны».

Адна з пэрсанажаў фільму — прастытутка Аксана (Кэтрын Віньнік). «Яна зь Менску, — кажа пра яе гаспадыня бардэлю. — Яна чыстая». Аксана гаворыць у стужцы па-ўкраінску. Праўда, зьяўляецца яна там на пару хвілінаў, і словаў у яе зусім няшмат.

Затое ў гэтай вясёлай гісторыі пра тое, як быць амэрыканскім бандытам, калі табе за 70, здымаюцца Аль Пачына і Крыстафэр Уокен. Яна несумненна будзе папулярнай. У беларускім пракаце стужка зьявіцца 31 студзеня.

Так выглядае прастытутка зь Менску Аксана. Яе грае канадзкая акторка

Так выглядае прастытутка зь Менску Аксана. Яе грае канадзкая акторка

«Тое, што ў Беларусі самыя прыгожыя дзяўчаты, яшчэ не падстава абражаць увесь народ», — абураецца мастак і пісьменьнік Артур Клінаў.

На думку Клінава, Беларусь у сусьветным кіно мае два вобразы: прастытуткі і бандыта. А кінакрытык Андрэй Расінскі лічыць, што і вобразу ў нас няма ніякага:

«Вобраз Расеі ў замежнікаў ёсьць, а пра Беларусь яны проста ня ведаюць. Нават пра нейкія сыстэмныя штампы гаварыць не выпадае. Бо яны адштурхоўваюцца ад штампаў пра Расею».

Рэжысэр Андрэй Курэйчык кажа, што для замежных кінавытворцаў Беларусь — абсалютная тэра-інкогніта:

«Гэта краіна-загадка, адкуль ідуць толькі нэгатыўныя навіны — пра беднасьць, пра дыктатуру, пра крымінал. Змрок, карацей. Агулам мы ўвасабляем нейкую небясьпеку для іх. Таму найчасьцей героі зь Беларусі — гэта праблемныя людзі. Як Том Хэнкс з „Тэрміналу“, які паказвае беларускія правы. Ці прастытуткі, ці партызаны, ці мафія…»

Такі вобраз, мяркуе Андрэй Курэйчык, справакаваны нашай закрытасьцю для заходняга гледача.

У згаданым Курэйчыкам «Тэрмінале» Стывэна Сьпілбэрга галоўны герой, якога грае Том Хэнкс, нарадзіўся ў Гомелі. У адной са сцэнаў фільму ён паказвае сапраўднае беларускае пасьведчаньне кіроўцы. Праўда, выдадзенае на імя жанчыны Гульнары Гулінай.

Фільм сабраў у пракаце 220 мільёнаў даляраў. А галоўны герой там прыяжджае з краіны Кракозіі, у якой здарылася рэвалюцыя, сувязі з радзімай у яго няма, а ўсе дакумэнты несапраўдныя. Вось такая Беларусь.

Што можна даведацца пра Беларусь з замежнага кіно?

Адзін з галоўных герояў (Рэндзі Куцюр) блакбастэру «Няўстрымныя» кажа, што ён беларус.

Адзін з галоўных герояў (Рэндзі Куцюр) блакбастэру «Няўстрымныя» кажа, што ён беларус.

Дэніэл Крэйг у ролі кіраўніка габрэйскага партызанскага атраду Туўі Бельскага. Фільм здымаўся ў Літве, а ў масоўку запрасілі студэнтаў ЭГУ.

Дэніэл Крэйг у ролі кіраўніка габрэйскага партызанскага атраду Туўі Бельскага. Фільм здымаўся ў Літве, а ў масоўку запрасілі студэнтаў ЭГУ.

Фільм «Турыст». Героі Анджаліны Джалі і Джоні Дэпа — тыя самыя «рускія бандыты», якіх расейскія дублёры перарабілі ў беларусаў.

Фільм «Турыст». Героі Анджаліны Джалі і Джоні Дэпа — тыя самыя «рускія бандыты», якіх расейскія дублёры перарабілі ў беларусаў.

Галоўны герой (Том Гэнкс) фільму «Тэрмінал» прыехаў з выдуманай краіны Кракозіі. Але ў яго былі беларускія пасьведчаньні кіроўцы.

Галоўны герой (Том Гэнкс) фільму «Тэрмінал» прыехаў з выдуманай краіны Кракозіі. Але ў яго былі беларускія пасьведчаньні кіроўцы.

Прастытутка Ярмошына з расейскага сэрыялу «Джамайка». Прозьвішча гераіні расейскага сэрыялу выклікала бурную рэакцыю ў карыстальнікаў сацыяльных сетак

Прастытутка Ярмошына з расейскага сэрыялу «Джамайка». Прозьвішча гераіні расейскага сэрыялу выклікала бурную рэакцыю ў карыстальнікаў сацыяльных сетак

Гераіні фільму The Girls Who Came to Stay. Анатацыя кажа: «гэта гісторыя пра сямейную пары зь Вялікабрытаніі, якая ўдачкаўляе дзьвюх дзяўчынак зь Беларусі — краіны, пацярпелай ў выніку Чарнобыльскай катастрофы».

Прынц Аляксей зь Беларусі. Сэрыял Gossip Girl. Хлопец чапляецца да дзяўчыны ў бары. «Я прынц Аляксей зь Беларусі». Кажа, што адпраўляецца на радзіму, каб адкрыць новы нафтаправод. Уся сцэнка займае хвіліну часу.

Кадр з сэрыялу «Шэрлак». У адной з сэрый галоўны герой трапляе ў беларускую турму. Пачынаецца ўсё кадрамі менскай «Валадаркі».

Кадр з сэрыялу «Шэрлак». У адной з сэрый галоўны герой трапляе ў беларускую турму. Пачынаецца ўсё кадрамі менскай «Валадаркі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG