Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы заступае на пасаду дзяржсакратара


Джон Керы

Джон Керы

У Вашынгтоне чальцы сэнацкага камітэту ў пытаньнях міжнародных адносінаў заслухалі сёньня дэмакрата Джона Керы, якога Барак Абама прапанаваў на пасаду дзяржсакратара ЗША.

Як чакаецца, сэнатары падтрымаюць кандыдатуру Керы.

Выступаючы перад чальцамі камітэту, Джон Керы заявіў, што Злучаным Штатам для захаваньня вядучай ролі ў сьвеце неабходна пераадолець уласныя фінансавыя праблемы. Гаворачы аб палітыцы ў дачыненьні да Ірану, Керы падкрэсьліў, што трэба дамагацца спыненьня ядзерных дасьледаваньняў, якія могуць прывесьці да стварэньня Тэгеранам ядзернай зброі.

Кандыдат на пасаду дзяржсакратара таксама запэўніў, што будзе дабівацца больш спрыяльнага клімату ў стасунках паміж ЗША і Расеяй.
XS
SM
MD
LG