Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лузгін: Ня спудзьце зайца!


Мікалай Лузгін
Мікалай Лузгін

Намесьнік старшыні Нацбанку Мікалай Лузгін не пацьвярджае і не абвяргае інфармацыю пра тое, што ён напісаў заяву аб адстаўцы.

«Свабода» знайшла яго сёньня на працоўным месцы.

Мікалай Лузгін кажа, што стаміўся тлумачыць, што ён яшчэ працягвае працаваць намесьнікам старшыні Нацбанку:

«Гэты tut.by распусьціў інфармацыю. Вось будзе ўказ, тады будуць камэнтары. Нічога не скажу. Я ж уваходжу ў пэўны кадравы рэестар, і вырашаецца ўсё на пэўным узроўні».

На пытаньне, ці будзе каму далей трымаць курс беларускага рубля, спадар Лузгін адказаў «Свабодзе»:

«Усё будзе добра. Ёсьць у нас шмат добрых кадраў, не хвалюйцеся. Але ніякіх камэнтароў. Калі нешта здарыцца, я сам усё пракамэнтую, а раней часу можна толькі ўсё сапсаваць, спудзіць зайца, як гавораць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG