Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе беларускія грошы можна купіць як сувэніры


Акцыя "Грошы апошняй дыктатуры ў Эўропе"

Акцыя "Грошы апошняй дыктатуры ў Эўропе"

У Празе «Асацыяцыя за мадэрнізацыю» вырашыла правесьці незвычайную акцыю. Актывісты выпусьцілі сувэнірныя наборы зь беларускімі банкнотамі і подпісам «Грошы апошняй дыктатуры Эўропы».

Сувэнірныя наборы зьявіліся ў шэрагу крамаў Прагі.

Паводле ініцыятараў акцыі, грошы ад продажу пойдуць на правядзеньне іншых акцыяў і мерапрыемстваў, скіраваных на папулярызацыю беларускай праблематыкі ў Чэхіі.

Кіраўнік «Асацыяцыі за мадэрнізацыю» Аляксей Францкевіч пракамэнтаваў Радыё Свабода:

«Прагу наведваюць сотні тысячаў турыстаў, якім можна нагадаць пра эканамічную і палітычную сытуацыю ў Беларусі. Справа ў тым, што Беларусь называюць запаведнікам Еўропы. Бо менавіта там захаваўся ўжо забыты астатнімі жыхарамі старога кантынента дзяржаўны лад, названы дыктатурай. «Апошнім дыктатарам Еўропы» называе сябе і кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка. Валюту «апошняга дыктатара» ня знойдзеш ні ў адным абменьніку Эўропы. Цяпер жыхары Эўропы могуць ня толькі ўбачыць гэтыя грошы, але і набыць у якасьці сувэніра».





Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG