Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўца Яроменка пасадзілі на 12 сутак


Уладзімер Яроменак

Уладзімер Яроменак

24 студзеня актывіст «Маладога фронту» Уладзь Яроменак пазваніў сябрам і паведаміў, што яго затрымалі і ўжо асудзілі на 12 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за парушэньне правілаў прафіляктычнага нагляду.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў актывіст Раман Васільеў.

«У якім менавіта судзе асудзілі Ўладзя, ён не пасьпеў паведаміць. Спрабуем гэта высьветліць», — сказаў Раман Васільеў.

На пачатку мінулага году на Ўладзя Яроменка суд Першамайскага раёну Менску наклаў прафіляктычны нагляд цягам году. Раней актывіста неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі арыштамі за ўдзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі. У 2011 годзе Ўладзь Яроменак быў асуджаны да зьняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту супроць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. З калёніі Яроменак выйшаў у канцы лета 2010 году пасьля памілаваньня. Уладзь Яроменак знайшоўся ў Першамайскім РАУС.

З актывістам «Маладога фронту» бачыўся Раман Васільеў, які паведаміў падрабязнасьці карэспандэнту «Свабоды».

«Уладзя Яроменка затрымалі, калі ён прыехаў адзначацца ў Першамайскі РАУС. Ён там кожны чацьвер адзначаецца як чалавек, які знаходзіцца пад прафіляктычным наглядам. Яму ў РАУС паведамілі, што ён завочна асуджаны на 12 сутак, а ў якім судзе — не сказалі. Мы перадалі яму неабходныя рэчы. Трымаецца ён нармальна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG