Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рытуальныя паслугі ў Менску будуць даражэць — на 80%. Гэта вынікае з рашэньня Менскага гарвыканкаму. Карэспандэнт Свабоды даведаўся, колькі каштуе пахаваць чалавека ў суседніх краінах.

Дырэктар менскага «Спэцкамбінату» Мікалай Ракевіч сказаў агенцтву «Интерфакс-Запад», што «цяпер на пахаваньне даецца адзін сярэдні заробак — каля 4,5 мільёна рублёў. І мы фармуем свае кошты так, каб чалавек уклаўся ў гэтую суму. Гэта катафалк, труна, капаньне магілы, вянок — усё, за выключэньнем памінальнага стала».

Высьветлілася, што самыя нізкія кошты — у Кіеве. Тут адпаведны камплект паслугаў абыходзіцца ў суму, эквівалентную 250 далярам. У сталіцы Ўкраіны працуюць і дзяржаўныя, і прыватныя камбінаты рытуальных паслугаў. Аднак розьніца паміж іхнімі коштамі не перавышае 20 даляраў.

На другім месцы зьнізу — Рыга. Тут за такія ж самыя паслугі трэба будзе выкласьці 500 даляраў. У сталіцы Латвіі ўсе спэцкамбінаты — прыватныя.

Рытуальны бізнэс абсалютна прыватны і ў Літве. Тут комплекс паслугаў, аналягічны менскаму, абыходзіцца ў больш за 900 даляраў.

А самыя высокія кошты — у Маскве. «У тысячу даляраў укласьціся ў нас амаль немагчыма. Каб пахаваць больш-менш прыстойна, трэба разьлічваць на паўтары тысячы даляраў. А верхняй мяжы ў нас наагул няма. Зараз у нашай фірме ёсьць труны і па 7 тысяч даляраў за штуку», — сказалі карэспандэнту Свабоды ў адной з маскоўскіх прыватных кантораў рытуальных паслуг.

Колькі каштуе пахаваць чалавека / Сярэдні заробак у сталіцах суседніх краінаў, у далярах ЗША

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG