Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталёнія абвясьціла сувэрэнітэт. Пакуль сымбалічны


Парлямэнт гішпанскай аўтаномнай вобласьці Каталёнія ўхваліў дэклярацыю сувэрэнітэту тэрыторыі, адкрыўшы шлях для правядзеньня рэфэрэндуму аб незалежнасьці ад Гішпаніі.

У падтрымку дэклярацыі прагаласавала 85 чалавек, супраць — 41. Два дэпутаты ўстрымаліся, паведамляе The Guardian.

Дэклярацыя зьяўляецца сымбалічнай, аднак, як чакаецца, яна прывядзе да абвастрэньня супрацьстаяньня паміж Барсэлёнай і цэнтральным урадам у Мадрыдзе, які абяцаў заблякаваць усе ініцыятывы Каталёніі, датычныя незалежнасьці. Калі б урад Каталёніі пайшоў на аднабаковае абвяшчэньне незалежнасьці, гэта адбілася б на эканоміцы і Каталёніі, і Гішпаніі, бо Каталёнія дае амаль 20% ад ВУП Гішпаніі.

У апошнія гады Барсэлёна ўсё больш актыўна заяўляе аб магчымасьці аддзяліцца ад Гішпаніі з-за фінансавага крызысу. Многія каталёнцы лічаць, што цэнтральныя ўлады эксплёатуюць правінцыю. Мясцовы ўрад заяўляе, што фінансавы крызыс быў выкліканы тым, што падаткі, якія зьбіраюцца ў Каталёніі цэнтральнымі ўладамі, нашмат перавышаюць асыгнаваньні на адукацыю і ахову здароўя ў правінцыі.

Каталёнскае грамадзтва ў пытаньні незалежнасьці падзеленае амаль пароўну. Але жыхары правінцыі супраць выхаду з ЭЗ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG