Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: Затрыманы за здымак з выявай Бяляцкага


Наваполацкія актывісты Яўген Парчынскі і Сяргей Малашэнак сфатаграфаваліся на ганках гарадзкога суду з партрэтамі асуджанага Алеся Бяляцкага, 9 студзеня 2013

Наваполацкія актывісты Яўген Парчынскі і Сяргей Малашэнак сфатаграфаваліся на ганках гарадзкога суду з партрэтамі асуджанага Алеся Бяляцкага, 9 студзеня 2013

Актывіст аргкамітэту Партыі БХД хадзіў на пошту, каб адправіць скаргу кіраўніку гарадзкой міліцыі на дзеянні ягоных падначаленых. На зваротным шляху яго затрымалі каля ўласнага пад’езду.

Скарга Сяргея Малашэнка ў міліцыі непасрэдна зьвяўзаная зь ягоным затрыманьнем. Два дні таму яго праз тэлефон выклікалі на допыт — каб патлумачыў, як у інтэрнэце зьявіліся ягоныя фотаздымкі з партрэтам Алеся Бяляцкага.

Наваполацкі актывіст папярэдзіў, што пойдзе на допыт толькі з позваю. Калі ж позву ён знайшоў у паштовай скрыні, але на ёй не было пазначана, ні ў якой якасьці яго выклікаюць, ні ў якой справе, ён адмовіўся ісьці зноў.

«Я казаў старэйшаму ўчастковаму інспэктару, што ўсё мусіць быць паводле закону. А ён сказаў, што мне „мусіць быць дастаткова аднаго ягонага тэлефоннага званка“. І што мяне прыцягнуць гвалтам, калі я не прыйду сам. Так яно і здарылася», — распавёў актывіст.

Малашэнак знаходзіцца ў Наваполацкай міліцыі.

16 студзеня тлумачэньні ў міліцыі даваў яшчэ адзін актывіст, Яўген Парчынскі. Парчынскі і Малашэнак сфатаграфаваліся з партрэтамі Алеся Бяляцкага на ганках суду ў Наваполацку, потым Малашэнак сфатаграфаваўся адзін на ганках Наваполацкага ГАУС. Паводле актывіста, гэта было зроблена на знак салідарнасьці з палітвязьнем Алесем Бяляцкім.

Потым фота выклалі ў інтэрнэт — ужо на знак салідарнасьці з гарадзенскімі праваабаронцамі, якіх аштрафавалі паводле факту зьяўленьня падобных здымкаў у сеціве «за правядзенне несанкцыянаванай акцыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG