Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вэнэсуэла: напад на афіцыйных журналістаў


Тры чалавекі затрыманыя пасьля нападу на здымачную групу дзяржаўнага тэлевізійнага канала VTV на мітынгу апазыцыі ў сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе.

У аднаго з затрыманых падчас ператрусу быў канфіскаваны кастэт, паведаміў у сваім мікраблогу ў Twitter прэсавы сакратар МУС Вэнэсуэлы Хорхе Галінда.

Паліцыя мяркуе, што ад удараў такім прадметам мог атрымаць траўмы галавы апэратар телегрупы. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі.

Апазыцыйнае аб’яднаньне «Дэмакратычнае адзінства» зладзіла ў сераду маніфэстацыю ў абарону Канстытуцыі. Апазыцыянэры лічаць, што Вярхоўны суд парушыў асноўны закон краіны, калі перанёс інаўгурацыю Уга Чавэса на няпэўны час.
XS
SM
MD
LG