Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клінтан дала тлумачэньні Кангрэсу па здарэньні ў Бэнгазі


Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан выступіла на слуханьнях у Кангрэсе, прысьвечаных аналізу нападу на амэрыканскае консульства ў Лібіі.

Клінтан заявіла чальцам Камітэту па міжнародных адносінах Сэнату, што бярэ на сябе поўную адказнасьць за хібы Дзярждэпартамэнту ў справе забесьпячэньня бясьпекі прадстаўніцтваў ЗША на мяжой.

11 верасьні 2012-га году ў выніку нападу экстрэмістаў на дыпляматычнае прадстаўніцтва ЗША ў Бэнгазі загінулі чатыры грамадзяніна ЗША. Сярод іх — амбасадар ЗША ў Лібіі Крыс Стывэнс.

Клінтан знаходзілася на пасадзе Дзяржсакратара чатыры гады — да 21 студзеня 2013-га. Яна адмовілася ачольваць зьнешнепалітычнае ведамства на перыяд другога тэрміну прэзыдэнцтва Барака Абамы. Яе пасаду заняў сэнатар Джон Кэры.
XS
SM
MD
LG