Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР паабяцала болей ядзерных выпрабаваньняў


Паўночная Карэя абвясьціла, што будзе запускаць болей ракетаў ў космас і надалей ладзіць ядзерныя выпрабаваньні.

Такія дзеяньні «будуць накіраваныя супраць нашага заклятага ворага, Злучаных Штатаў», паведамляе інфармацыйнае агенцтва ЦТАК са спасылкай на Нацыянальную камісію абароны КНДР.

Вышэйшы вайсковы ворган Паўночнай Карэі зрабіў такую заяву на наступны дзень пасьля таго, як Рада Бясьпекі ААН ухваліла рэзалюцыю, якая асуджае запуск ракеты ў сьнежні 2012-га.

Паўночная Карэя заявіла, што той запуск насіў мірныя мэты. Аднак ЗША ды іншыя краіны кажуць, што на самой справе гэта было выпрабаваньне ракеты далёкага радыюсу дзеяньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG