Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«У паўстаньні Каліноўскага нараджалася Беларусь»


23 студзеня творчую сустрэчу прысьвечаную 150 ўгодкам пачатку паўстаньня пад ачоленьнем Кастуся Каліноўскага правёў у Магілёве пісьменьнік Уладзімер Арлоў.

23 студзеня творчую сустрэчу прысьвечаную 150 ўгодкам пачатку паўстаньня пад ачоленьнем Кастуся Каліноўскага правёў у Магілёве пісьменьнік Уладзімер Арлоў.

23 студзеня творчую сустрэчу прысьвечаную 150 ўгодкам пачатку паўстаньня пад ачоленьнем Кастуся Каліноўскага правёў у Магілёве пісьменьнік Уладзімер Арлоў.

Яе арганізавала мясцовая суполка Таварыства беларускай мовы ў грамадзкім цэнтры «Кола». Паслухаць пісьменьніка й задаць яму пытаньні прыйшлі ў «Кола» блізу пяцідзесяці чалавек.

У сваім уступным слове Ўладзімер Арлоў зазначыў, што ў паўстаньні 1863-64 гадоў пачала нараджацца Беларусь, межы якой пазначаныя крывёй:

«Беларусь тады выказала гучны пратэст расейскаму фэадалізму дэспатызму, засьведчыўшы прыхільнасьць да эўрапейскіх каштоўнасьцяў, да парлямэнтарызму і канстытуцыйнасьці».

Уладзімер Арлоў казаў пра Каліноўскага і ягоных паплечнікаў беручы цытаты з сваіх кнігаў, якія выйшлі ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Свабодаўскімі выданьнямі пісьменьнік уганароўваў і пераможцаў віктарыны, пытаньні для якой ён выбіраў зноў жа са сваіх кніг.



Для «Імёнаў Свабоды» Ўладзімер Арлоў ужо мае што новага дадаць. Новыя імёны ім і былі агучаныя на сустрэчы. Сярод іх Уладзя Каткоўкі — распрацоўнік сайта для беларускай службы «Радыё Свабода», адзін зь першых беларускамоўных блогераў. Вячаслаў Дубінка — адраджэнец беларускага мастацтва выцінанкі. Паэтка Ніна Мацяш ды дзеяч беларускай эміграцыі Кастусь Акула. З асаблівай цеплынёй Уладзімер Арлоў выказаўся пра Ганну Ўланаву — дзяўчыну, якая памерла ў 19 гадоў, і якая не пасьпела напоўніцу зрэалізаваць у жыцьці сваю беларускасьць, але якая імкнулася да гэтага.

Адказваючы на адно з пытаньняў: «Ці пагадзіўся б Уладзімер Арлоў напісаць падручнік па гісторыі за апошнія 150 год і якія там былі героі?» госьць зазначыў, што ў ягоным падручніку былі як героі, гэтак і антыгероі. Сярод антыгерояў Уладзімер Арлоў назваў Лаўрэнція Цанаву:

«Цанава, беларускі Бэрыя — гэта ж асоба вартая мастацкага твора, а ня толькі нарысу гістарычнага. Мне Ларыса Антонаўна Геніюш расказвала, калі яе выдалі ў Празе савецкім уладам, і калі яе прывезьлі ў Беларусь яе дапытваў сам Цанава. Ён ёй сказаў на першым жа допыце, што цябе «беларуская бл...» катаваць буду і ты мне ўсіх выдасі. І пра гэтага Цанаву шмат можна яшчэ сказаць, што ненадрукавана».



Гаварыў Уладзімер Арлоў пра агульнанацыянальныя дыктоўку, якую правядуць 2 лютага, на Дзень нараджэньня Каліноўскага, і 22 сакавіка, у дзень пакараньня паўстанца ў Вільні.

На вечарыне ўшанавалі памяць хвілінай маўчаньня Міхася Чарняўскага — гісторыка, археоляга ды грамадзкага дзеяча, які памёр 20 студзеня. Ўладзімер Арлоў яго назваў адным з бацькоў беларускага адраджэньня.
XS
SM
MD
LG