Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкт-Пецярбург выйшаў на Марсава поле. З-за дзяцей


Масавы пратэст выклікала рашэньне расейскіх ўладаў закрыць гарадзкую бальніцу нумар 31, дзе знаходзіцца дзіцячы анкалягічны цэнтар і стварыць тут элітны мэдыцынскі цэнтар для судзьдзяў Вярхоўнага і Вышэйшага арбітражнага судоў.

Праз сацыяльныя сеткі пачаўся подпіс пэтыцыі. У выніку шырокага негатыўнага розгаласу ўлады пайшлі на папятную, але гараджане патрабуюць не вусных, а пісьмовых гарантый. У гэты момант ідзе жывая трансьляцыя мітынгу, адміністрацыя горада сама прапанавала павялічыць узгодненую колькасьць яе ўдзельнікаў з 200 да 10 тысяч.

Сёньня ж на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве адвакатка Валянціна Бакарова паведаміла, што ў Эўрапейскі суд правоў чалавека пададзеныя чатыры пазовы ў сувязі з забаронай на ўсынаўленьне расейскіх дзяцей амэрыканцамі. Цэнтр садзеяньня міжнароднай абароне, які прадстаўляе Бакарова, лічыць, што Расея парушыла артыкул 8 эўрапейскай канвенцыі — «умяшаньне ў сямейнае жыцьцё» і артыкул 14 «дыскрымінацыя». Расейскія адвакаты сьцьвярджаюць, што ўсе чатыры выпадкі датычаць цяжка хворых дзяцей, у тым ліку і з сындромам Даўна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG