Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яблыкі супраць халестэрыну


Станоўчыя вынікі паказала дасьледаваньне, якое правёў прафэсар амэрыканскага ўнівэрсытэту ў Агаё Роберт Ды Сільвестра.

Ва ўдзельнікаў экспэрымэнту сярэдняга веку, якія пачалі зьядаць па адным яблыку кожны дзень, былі заўважаныя значныя зьмены. Экспэрымэнт працягваўся ўсяго месяц, але ў выніку ўзровень «дрэннага» халестэрыну упаў на 40 працэнтаў. Іншая група ўдзельнікаў атрымлівала таблеткі —антыаксыданты на базе яблыкаў. У іх таксама было зафіксаванае зьніжэньне ўзроўню «дрэннага» халестэрыну, але не ў такой значнай меры.

«Дрэнны» халестэрын, які ўяўляе сабой спалучэньне халестэрыну і ліпапратэінаў нізкай шчыльнасьці (LDL, Low density lipoproteins), таксама неабходны для арганізму. Аднак , як правіла з узростам, «дрэнны» халестэрын здольны закупорваць артэрыі, што вядзе да інфаркту, атэрасклерозу і падобных пагроз здароўю. Нормай халестэрыну ў крыві лічыцца паказчык 3,0–6,0 ммоль/л.

У амэрыканцаў таксама ёсьць прыказка An apple a day keeps the doctor away (Яблык штодня здымае патрэбу ў доктары). Які б мог беларускі адпаведнік? Напішыце нам у камэнтарах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG