Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліда: Не дазволілі памаліцца за расстралянага ксяндза


У Лідзе міліцыянты не дазволілі ўшанаваць памяць ксяндза Адама Фалькоўскага.

Надмагільны камень знаходзіцца ў гарадзкім парку. Ля яго сабраліся сябры Таварыства польскай культуры Лідчыны.

Як паведаміў кіраўнік таварыства Аляксандар Колышка, толькі яны пасьпелі запаліць зьніч, падышлі тры міліцыянты ў форме, адзін у цывільным зь відэакамэрай. Сказалі, што гэта нелегальная акцыя, перапісалі прозьвішчы.

Спадар Колышка запытаўся: ці можна памаліцца? Міліцыянты адказалі адмоўна. Пасьля гэтага ўсе разышліся. Зьніч застаўся запаленым.

Здарэньне адбылося ў аўторак увечары.

Ксёндз Адам Фалькоўскі быў расстраляны за падтрымку паўстанцаў у 1863 годзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG