Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Тайлянду пакараў вядомага палітычнага актывіста і журналіста Соміота Пруксакасэмсука 10 гадамі зьняволеньня. Суд палічыў ягоныя публікацыі абразай для каралеўскай сям’і.

Пруксакасэмсук прызны вінаватым у тым, што парушыў закон, які забараняе абразы або пагрозы на адрас каралеўскіх асобаў.

У 2010 годзе ў часопісе, які сымпатызуе апазыцыйнага руху «чырвонакашульнікаў», былі апублікаваныя два артыкулы, якія крытыкавалі ўрад.

Аўтар артыкулаў падпісаўся псэўданімам. Таму абвінавачаньне было выстаўленае Пруксакасэмсуку, які зьяўляецца рэдактарам выданьня.

Ад красавіка 2011-га журналіст знаходзіцца ў турме. Паплечнікі кажуць, што ў зьняволеньні яго катуюць.

Абаронцы правоў чалавека лічаць, што законы Тайлянду, якія павінныя абараняць манархію, усё часьцей выкарыстоўваюцца для здушэньня свабоды слова, перадае BBC.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG