Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль: у парлямэнце будуць прадстаўленыя ўсе


Правыя і левыя партыі практычна пароўну падзялілі паміж сабой месца ў ізраільскім парляманце. Аднак блёк дзейнага прэм’ер-міністра Біньяміна Нетаньяху захоўвае лідэрства ў колькасьці набраных галасоў.

Нетаньяху, лідэр правых, ужо абвясьціў пра перамогу на выбарах. Ягоны блёк «Лікуд-Бейтэну», сфармаваны на аснове партый «Лікуд» і «Наш дом Ізраіль», атрымлівае 31 з 120 мандатаў.

Другое месца — з 19 мандатамі — займае партыя сьвецкай сярэдняй клясы «Еш Атыд».

За ёй (15 мандатаў) ідзе левацэнтрысцкая партыя «Авода» і партыя «Габрэйскі дом», якая атрымае ў Кнэсэце 11 мандатаў.

На дадзены момант апрацавана 99% бюлютэняў.

Вырашаць, каму даручыць фармаваньне кабінэту, будзе прэзыдэнт Ізраілю Шымон Пэрэс. Кіраўнік дзяржавы павінен правесьці кансультацыі з партыямі, якія пераадолелі электаральны бар’ер, і абраць дэпутата, які, зь яго пункту гледжаньня, мае найбольшыя шанцы на падтрымку большасьці (61 голас) у парлямэнце, перадае Расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
XS
SM
MD
LG