Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: халады забілі 17 чалавек


Дзяўчынка ў лягеры ўцекачоў
Дзяўчынка ў лягеры ўцекачоў

Зь іх 11 — дзеці.

За студзень ў лягерах для ўцекачоў, якія месьцяцца ў гарадах Герат і Кабул, ад халоднага надвор’я загінулі 17 чалавек.

Пра гэта заявіла праваабарончая арганізацыя Міжнародная амністыя.

Намесьніца кіраўніка гэтай арганізацыі па Азіяцка-Ціхаакіянскаму рэгіёну Полі Траскот кажа, што «гэтую трагедыю можна было прадухіліць». Траскот адзначае, што зімой сотні тысячаў аўганскіх уцекачоў не атрымліваюць належнай дапамогі.

Аднак аўгансікя чыноўнікі цьвердзяць, што маюць інфармацыю пра сьмерць толькі дву аўганцаў.

Барацьба паміж афіцыйнымі ўладамі і баевікамі прымусіла 500 тысячаў аўганцаў пакінуць свае дамы. Яны жывуць ў лягерах дзя ўцекачоў.

Паводле ацэнкі міжнародных гуманітарных арганізацыяў, больш за 2 мільёны жыхароў гэтай краіны могуць пацярпець ад халадоў гэтай зімой.

Каля 100 афганцаў — збольшгага гэта дзеці — загінулі ад холаду мінулай зімой.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG