Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Балівіі абяцае вяртаньне Чавэса


Чавэс падчас візыту намесьніка кіраўніка МЗС Беларусі ў чэрвені 2012 году

Чавэс падчас візыту намесьніка кіраўніка МЗС Беларусі ў чэрвені 2012 году

Прэзыдэнт Балівіі Эва Маралес заявіў, што прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс, які знаходзіцца на лячэньні на Кубе, мае намер вярнуцца на радзіму.

Эва Маралес паведаміў пра гэта ў звароце да балівійскіх парлямэнтароў у аўторак. Ён спаслаўся на інфармацыю ад сваіх крыніцаў на Кубе.

Паводле прэзыдэнта Балівіі, Уга Чавэс можа ў хуткім часе прыняць удзел у міжнароднай сустрэчы. Раней у панядзелак кіраўнік МЗС Вэнэсуэлы Эліяс Хаўа паведаміў журналістам, што Чавэс «жартуе і дае распараджэньні».

58-гадовы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс не зьяўляецца на публіцы з 11 сьнежня мінулага году. Ён накіраваўся на Кубу, дзе ў гаванскай клініцы яму зрабілі чарговую апэрацыю ў зьвязку з анкалягічным захворваньнем. У Вэнэсуэле працягваюцца ажыўленыя дыскусіі адносна стану здароўя прэзыдэнта і верагоднасьці ягонага вяртаньня да працы, нягледзячы на працяглую хваробу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG