Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Pussy Riot вылучылі на брытанскую музычную прэмію


Удзельніцы Pussy Riot Кацярына Самуцэвіч, Марыя Алёхіна і Надзея Талаконьнікава падчас суду ў Маскве.

Удзельніцы Pussy Riot Кацярына Самуцэвіч, Марыя Алёхіна і Надзея Талаконьнікава падчас суду ў Маскве.

Расейскі панк-гурт Pussy Riot вылучаны на прэмію брытанскага музычнага часопісу NME — у дзвюх намінацыях.

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, у намінацыі «Герой году» Pussy Riot канкуруе, сярод іншых, з брытанскім сьпеваком Дэвідам Боўі і прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам. Выступ Pussy Riot у храме Хрыста Збаўцы ў Маскве, за які ўдзельніцы гурту Надзея Талаконьнікава і Марыя Алёхіна адбываюць турэмныя тэрміны, прадстаўлены ў намінацыі «Музычны момант году».
XS
SM
MD
LG