Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі – намінант на прэмію «Індэкса цэнзуры»


Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч.

Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч.

Паведамленьне пра гэта зьявілася на сайце брытанскай арганізацыі Index on Censorship («Індэкс цэнзуры»).

«Алесь Бяляцкі зьяўляецца выбітным праваабаронцам, які прысьвяціў сваё жыцьцё дапамозе ахвярам парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні арганізацыі.

Штогадовая прэмія «Індэкса цэнзуры» сёлета будзе ўручацца 13-ы раз, ляўрэаты будуць уганараваныя ў намінацыях «Журналістыка», «Лічбавая свабода», «Мастацтва» і «Адстойваньне пазыцыі». Прэтэндэнтам на прэмію менавіта ў апошняй намінацыі зьяўляецца беларускі праваабаронца. Разам з Алесем Бяляцкім на ўзнагароду сёлета прэтэндуюць 15-гадовая барацьбітка за права на адукацыю Малала Юсафзай з Пакістану, моладзевы рух «Girifna» з Судану і брытанская ініцыятыва «Hillsborough Family Support Group».

«Сёлетнія намінанты — гэта людзі, якія праявілі надзвычайную мужнасьць у выказваньні сваіх поглядаў, барацьбе з цэнзурай і несправядлівасьцю, шмат хто зь іх робіць гэта ў вельмі скаладаных умовах», — адзначыла выканаўчы дырэктар «Індэкса цэнзуры» Кірсьці Х’юз.

Ляўрэаты прэміі будуць вызначаныя на гэтым тыдні. Уганараваньне адбудзецца ў Лёндане 21 сакавіка.

Index on Censorship — міжнародная арганізацыя са штаб-кватэрай у Лёндане, мэтай якой зьяўляецца падтрымка свабоды выказваньня. Цягам некалькіх апошніх гадоў арганізацыя актыўна займаецца сытуацыяй у Беларусі.
XS
SM
MD
LG