Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каліноўскі царом ня быў. Ён — наш апазыцыянэр, пісьменьнік, наш герой»


Кастусь Каліноўскі

Кастусь Каліноўскі

«Хто такі Кастусь Каліноўскі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

Спадарыня: «На ўроку гісторыі праходзілі Каліноўскага. Быў царскі час, як у нас цары былі. І вось Каліноўскі... Але не царом ён быў. Нават зараз ня ўспомню».

Спадар: «Зьвязана гэта з рэвалюцыйным рухам. Яшчэ ён нібыта пісаў вершы, апавяданьні — беларускі пісьменьнік».

Спадарыня: «Не, не пісьменьнік — рэвалюцыянэр. Гістарычны дзеяч, кіраўнік рэвалюцыі, наколькі я памятаю».

Спадар: «Кастусь Каліноўскі — наш апазыцыянэр. І зараз ён ёсьць. Апазыцыя была й будзе. Пакуль ёсьць якая-кольвечы ўлада, будзе й апазыцыя».

Спадар: «Мне цяжка казаць. Я зараз вучуся ва ўнівэрсытэце. Я не гісторык, я геоляг. Я вучыў калісьці, але, калі шчыра, ня памятаю».

Спадар: «Паэт, пісьменьнік, але я яго не чытаў».

Спадарыня: «Пісьменьнік, беларускі пісьменьнік. Памятаю, што ён быў пісьменьнікам, кіраваў паўстаньнем».

Спадар: «Кастусь Каліноўскі нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі. Асьветнік Кастусь, не? Паўстаньне было Кастуся Каліноўскага. Калі шчыра, мы ня памятаем, кім ён быў».

Спадар: «Кастусь Каліноўскі — адзін зь вялікіх дзеячаў у гісторыі Беларусі. Паўстаньне было народнае арганізавана Каліноўскім — год ня памятаю».

Спадар: «Рэвалюцыянэр беларускі — супраць прыгоннага права. У 1864 годзе — супраць царызму. Яго закатавалі, царская ўлада. У Вільні яго павесілі. Малады яшчэ быў — да 30 гадоў яму было».
Улады не зацікаўленыя, каб ведалі нашы дзеці. У Гомелі няма вуліцы Кастуся Каліноўскага.

Спадар: «Мы ж у школе праходзілі. Успомніў Каліноўскага — гэта наш герой! Самадзяржаўе расейскае не магло цярпець усяго гэтага, і яго ўзялі. Канечне, у яго столькі войскаў не было. Улады не зацікаўленыя, каб ведалі нашы дзеці. У Гомелі няма вуліцы Кастуся Каліноўскага. У Менску ёсьць, а ў Гомелі няма яе».

Спадарыня: «Было паўстаньне Кастуся Каліноўскага. Год ня памятаю. Па-мойму, яго пакаралі сьмерцю. Павесілі. Царская Расея, па-мойму».

Спадар: «Кшталту рэвалюцыянэр, наколькі я памятаю. Выдавец газэты „Мужыцкая праўда“. Ён — за сялян, супраць паноў і палякаў, кшталту польскіх ці расейскіх».

Спадар: «Гістарычны пэрсанаж наш, беларускі герой. Змагаўся з рускімі, гады ня памятаю. З Расейскай імпэрыяй за незалежнасьць Беларусі».

XS
SM
MD
LG