Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каліноўскі і мы


http://www.youtube.com/embed/CsN2pkusFMg

150 гадоў таму пачалося паўстаньне супраць расейскай акупацыі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Каліноўскі — найвялікшы беларускі нацыянальны герой. Але чым ён не дагадзіў сучаснаму беларускаму рэжыму? Чаму гэтая дата не сьвяткуецца ў Беларусі на дзяржаўным узроўні? Чаму актывізаваліся праўладныя ідэолягі ў барацьбе зь вялікай нацыянальнай легендай? Чаму гераічнае імя Каліноўскага не пануе ва ўсьведамленьнях кожнага беларуса? І ці не аддаем сёньня яго нашым суседзям? Што з спадчыны Каліноўскага трэба ўзяць сучасным беларускім асьветнікам, а што палітыкам? Якім чынам годна беларусы як эўрапейская нацыя павінны ўвекавечыць імя свайго героя?

Гэтыя пытаньні ў новай перадачы «Свабода бяз гальштукаў» абмяркоўвалі Сяргей Абламейка, Уладзімер Падгол і Вячаслаў Ракіцкі.

Вячаслаў Ракіцкі: Ці наш герой Каліноўскі — і паводле паходжаньня, і паводле вынікаў ягонага змаганьня, і паводле нашай патрэбы ў гэтым героі?

Cяргей Абламейка: Безумоўна, наш. Ён — стваральнік нацыянальнай беларускай ідэі. Ён — наш першы герой. Ён стварыў беларускую журналістыку, запачаткаваў беларускую выдавецкую справу. Каліноўскі фактычна стварыў беларускую мову. Ён — паэт. У яго шмат такіх якасьцяў, якія выносяць яго ў першыя шэрагі беларускага пантэону. Я сказаў бы, што Скарына і Каліноўскі — дзьве постаці, побач зь якімі ніхто ўжо не стаіць...

Уладзімер Падгол: Я лічу, што Каліноўскі — патэнцыйна наш. Для нацыянальных беларускіх элітаў ён — безумоўна, наш. Калі казаць пра ўвесь беларускі народ, дык Каліноўскі знаходзіцца як бы ў яйку. Ці вылупіцца ён адтуль, гэта залежыць ад таго, выседзім мы яго, ці ня выседзім...

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG