Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпалкоўнік міліцыі стрэліў сабе ў скронь


Сьледчыя праводзяць паверку ў сувязі з самагубствам падпалкоўніка Дэпартамэнту «Ахова» ў Воршы.

Падпалкоўнік М. застрэліўся 21 студзеня раніцай на працы, выкарыстаўшы табэльную зброю.

У мінулую пятніцу ён быў у камандзіроўцы ў Віцебску на службовай нарадзе. У Воршы кажуць, што ён меў непрыемнасьці на службе.

Не выключаюць, што нябожчык быў уцягнуты ў справу былога намесьніка начальніка аршанскага дэпартамэнту «Ахова», супраць якога заведзеная крымінальная справа.

Учора ўвесь дзень будынак установы, якая знаходзіцца ў цэнтры гораду, быў ачэплены, мінакоў не падпускалі.

У Сьледчых камітэце пацьвердзілі гэты факт і зазначылі, што праводзяць па ім праверку, прызначаныя й іншыя экспэртызы.
XS
SM
MD
LG